Новый Арт-Паб в Витебске или причём здесь Броўка

Витебск славится "самой длинной барной стойкой", но интересных уютных  мест городу не хватает, поэтому внимание кулинарного портала NaParu.by  не могло не привлечь открытие, на наш взгляд, просто уникального места. По городу начали ходить слухи о скором появлении первого в Витебске паба. Занавес этой тайны нам приоткроет  его владелец - Виталь Бровка.


- Виталь, где мы сейчас находимся?
- Я спадзяюся, у хуткім часе гэта будзе Арт-паб "Torvald" – дэмакратычнае, культурнае месца з душой.

Арт-паб Torvald в Витебске

 

- Исходя из стилистики, можно сказать, что это Ирландский Паб?
- Скажам, душа ў яго Ірландская, хаця я не пазіцыяную гэта месца менавіта як Irish Pub, каб не звужаць канцэпт.

 Арт-паб Torvald в Витебске Арт-паб Torvald в Витебске

 

- Но при разработке дизайна, ты руководствовался ирландскими мотивами? Почему?
- Так.  Паб, як зьява, - увогуле ірландскi здабытак, наконт афармлення - гэта самае простае спалучэнне колераў: натуральнае дрэва, некалькi падтанаванае i зялёныя сцены.  Я ўпэўнены, што як толькi гэта ўстанова адкрыецца – тут жа сцены напоўняцца процьмай розных карцiнак, афiш i ўсяго, чым мы жывем, тое што прынясуць нашы госцi з сабой, i зялёны колер ужо не будзе адыгрываць такой заўважнай ролі.

Арт-паб Torvald в Витебске

- Думаю, все уже заметили, что ты говоришь на белорусском языке. Поэтому возникает вопрос: почему, как давно? 
- Па-беларуску размаўляю фактычна ўсё жыццё. З дзяцiнства гаварыў на «трасянцы», як i абсалютная большасць маiх землякоў. Але, напэўна, год з чатырнадцацi я пачаў размаўляць па-беларуску са сваiмi сябрамi – пашчасціла ў школе на аднадумцаў. А ўжо як толькi паехаў пасля школы паступаць у Полацкi Дзяржаўны Унiверсiтэт, з першага дня цалкам перайшоў на мову. Ну, i далей, калi працаваў у судзе i ў войску, дзе таксама прышлося пабываць – я заўсёды размаўляў па-беларуску.Увогуле,  мне гэта наканавана, напiсана ў кнiзе Лёсу, напэўна (Смеется). Бо я ў пяць год, калi хварэў i  не хадзiў у дзiцячы садок,  гасцяваў у весцы i аднойчы дзеду надакучыла зiмовымi вечарамi гуляць з унукам у карты, ён усунуў  у рукi мне газецiну i сказаў: "На, чытай!". На маю заўвагу, што чытаць я не ўмею, адказаў: "Ну, так вучыся. Гэта такая лiтара, гэта такая". Навучыўся чытаць я надзiва хутка. А газета тая была на беларускай мове, таму чытаць я навучыўся па-беларуску, а прыйшоўшы ў школу ў шэсць год – прыйшлося перавучвацца i па новай даведвацца нейкiя лiтары (Смеется).Гаварыць па-беларуску - самы натуральны стан для беларуса, аднойчы Мова ўратуе нас як Супольнасць, як Нацыю.

Раздаётся телефонный звонок, и Виталь, не переставая перемешивать ингредиенты фирменного салата (рецепт смотрите здесь), рассказывает собеседнику о концерте Студии "Квартал-95”, который вскоре посетит Витебск.

Арт-паб Torvald в Витебске

 

-  Сейчас ты готовишься стать Ресторатором (Смеюсь), но в городе имя Виталь Бровки связывают с концертной деятельностью.
Расскажи об этом: как всё начиналось и много ли  концертов уже тобой организовано?

- Канцэртаў зроблена безлiч. Свой першы канцэрт я зрабiў разам з сябрамi з "Задзіночаньня Беларускіх Студэнтаў" 9 сакавiка 1999 г. Перш за ўсё мы гэта рабiлi з Андрусём Храпавiцкiм. Гэта быў канцэрт Андруся Мельнiкава – беларускага барда, прымеркаваны да гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, i адбылося ўсё на сцэне маёй Alma mater - Полацкага Дзяржаўнага Унiверсiтэта. А з таго часу, зразумела, было шмат усяго: былi Фестываль "Рок-Кола" разам з Сяргеем Іванавічам (Анісам) Анішчанкам у Наваполацку, быў, тады першапраходзец у беларускай Hip-Hop культуры, Наваполоцкi Фестываль  "RealDay", а калi ў Вiцебску я ўжо прафесiйна заняўся канцэртнай дзейнасцю, у тым лiку i як бiзнэсам, бо ўсё яшчэ многiя мае падзеi - гэта некамерцыйныя iвэнты, чыстай вады культура, асвета, то пашчасцiла падарыць Вiцебску i сур'ёзныя, вялікія праекты.

группа Машина Времени в Витебске

Я ганаруся, што прывёз сюды Noize MC, што рабiў канцэрты «Машина времени», «ДДТ», неаднаразова Змiцера  Вайцюшкевiча, НейраДзюбель, i што апошнi вялiкi канцэрт "Ляпiсаў" у Беларусi зрабiў таксама я, калi ў «Энергии» было пад 2,5 тысячы чалавек, а лiтаральна праз два днi канцэрты гурта ў Беларусi забаранiлi, i так больш і не дазволiлi...

Час  натуральна  змяняецца, i я не пакiдаю гэтых планаў і чакаю, што i Арт-паб "Torvald" -  маленькi па плошчы, але будзе сапраўды артыстычным i што многiя культурныя падзеi будуць адбывацца i тут. Што ўслед за  акустычным канцэртам Стася Сiлкi i Цiмафея Яравiкова на нашу  маленькую сцэну ўзыйдуць i iншыя выканаўцы з гiтарай, або без гiтары, гэта могуць быць лiтаратурныя падзеi, сустрэчы з мастакамi.
Я бачу, што ў нейкiя моманты нашы высокiя зялёныя сцены змогуць прыняць i карцiны...

Дарэчы, бліжэйшы акустычна канцэрт у Арт-пабе "Torvald" адбудзецца ўжо на Каляды: 27 снежня NIZKIZ - самы лірычны беларускі гурт - адыграюць эксклюзіўную акустыку ў Віцебску https://vk.com/event109465704.

- Виталь, спасибо за интересную беседу, за новый рецепт вкусного Салата для нашего проекта  NaParu.
В свою очередь, желаем Арт-пабу удачи  и с нетерпением ждём открытия.

Арт-паб Torvald в Витебске Арт-паб Torvald в Витебске

Вступайте в группу  Арт паба "Torvald" https://vk.com/torvald_pub
Адрес: (Камсамольская, 32)
Тел.: (029) 712-1111

А также следите за кулинарными событиями Витебска в нашей официальной группе https://vk.com/naparu_by 

 

Наталья Киселёва

25-12-2015

Коментарии

Готовим с интересными людьми
Раскроем секреты открытия салона красоты . Приготовим удивительное блюдо "Чунга-Чанга" и познакомимся с другой жизнью руководителя студии эстетики "ТанГо" - Татьяны Голяшовой
Подробнее »

Рецепты

Подкатегория:
Блюда из яиц
15 минут
Очень миниатюрно...
  • 43 Подробнее »
    15 минут
    ЗдОрово и здорОво...
  • 33 Подробнее »
    <